be free

Улады Чарнігава афіцыйна адказалі на запыт "Be Free"

На думку намесніка чарнігаўскага мэра, правядзенне фэсту на лужайцы, якую шмат год да фэсту выкарыстоўвалі для пікнікоў, выпасу кароў і іншых рэкрэацыйных мэтаў, можа зашкодзіць некаторым рэдкім відам раслін.

Аргкамітэт абяцае задумацца над становішчам чарнігаўскай флоры і фаўны.

Пакуль што, дзякуючы падтрымцы шматлікіх журналістаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і неабыякавых людзей, мы вядзем папярэднія перамовы пра правядзенне фэсту ў Роўна або іншых двух украінскіх гарадах.
be free

Улады Чарнігава зрываюць фэст Be Free

Мэрыя горада Чарнігава, у якім планавалася правесьці чацвёрты фэст Be Free, не дае дазволу на яго правядзенне. Пасля атрымання папярэдняй вуснай згоды арганізатары болей за месяц спрабуюць атрымаць афіцыйную паперу з  адказам на сваю заяўку.

Фэст Be Free праводзіцца з 2007 года у розных гарадах Украіны (Луцк, Львоў, Чарнігаў) пры падтрымцы і спрыянні мясцовых улад. Пасля Be Free-2009 арганізатары не атрымалі ніякіх крытычных каментароў і заўвагаў ад чарнігаўскіх уладаў. У траўні 2010 г. на сустрэчы з прадстаўнікамі мэрыі было папярэдне ўхвалена правядзенне фэсту, пасля чаго мы заключылі папярэднія дамовы  з гуртамі і тэхнічнай камандай фестывалю.

Аднак запланаваны на 7 чэрвеня афіцыйны аргкамітэт з удзелам чарнігаўскіх уладаў быў адменены без тлумачэнняў, пасля чаго ўлады, нягледзячы на шматлікія звароты, не даюць афіцыйны адказ на заяўку па правядзенні фестывалю. Вусна чарнігаўскаму партнёру было заяўлена, што мерапрыемства не дазволяць.

З нефармальных крыніцаў мы даведаліся, што чарнігаўскія ўлады знаходзяцца ў кантакце з афіцыйным беларускім бокам, які настойліва радзіць не дазваляць фэст.  Такім чынам, лёс міжнароднага фестывалю, які праводзіцца на ўкраінскай тэрыторыі, дэ-факта знаходзіцца ў руках беларускіх уладаў. Такая пастава да свабоднай, адкрытай для ўсіх групаў насельніцтва культурнай акцыі, скіраванай на паляпшэнне кантактаў паміж Беларуссю і Украінай, здзіўляе і выклікае абурэнне.

У гэтай сітуацыі аргкамітэт з прыкрасцю вымушаны заявіць, што 21-22 жніўня фестываль "Be Free" не адбудзецца. У залежнасці ад таго, ці ўдасца забяспечыць іншае месца і належны высокі ўзровень ягонага правядзення, ён будзе адкладзены або перанесены на лета 2011 г.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на тэлефон +375 29 6490888 (Віталь Супрановіч) або на скрыню фэсту fest.svabody@gmail.com


Аргкамітэт Be Free:

Аляксей Лукашэвіч,

Слава Корань,

Марыя Садоўская,

Віталь Супрановіч

Украінская версія (дзякуем за дапамогу [info]sharpbee )

Влада Чернігова зриває фестиваль Be Free

Мерія міста Чернігова, в якому планувалося провести четвертий фестиваль Be Free, не дає дозволу на його проведення. Після одержання попередньої згоди в усній формі організатори більше місяця намагаються отримати офіційний документ з відповіддю на свою заявку.

Фестиваль Be Free проводиться з 2007 року в різних містах України (Луцьк, Львів, Чернігів) за підтримки та сприяння місцевої влади. Після Be Free-2009 організатори не отримали жодних критичних коментарів і зауважень від чернігівської влади. У травні 2010 р. на зустрічі з представниками мерії було отримано згоду на проведення фестивалю, після чого ми уклали попередні договори з групами і технічної командою фестивалю.

Однак запланований на 7 червня офіційний оргкомітет за участі представників чернігівських можновладців був скасований без пояснень, після чого мерія, незважаючи на численні звернення, не дає офіційної відповіді на заявку щодо проведення фестивалю. Усно чернігівському партнерові було заявлено, що захід не дозволяють.

З неофіційних джерел ми дізналися, що чернігівські можновладці знаходяться в контакті із представниками білоруської влади, які наполегливо радять не дозволяти проведення фестивалю. Таким чином, доля міжнародного фестивалю, який проводиться на українській території, де-факто знаходиться в руках білоруської влади. Таке ставлення до вільної, відкритої для всіх груп населення культурної акції, спрямованої на поліпшення контактів між Білоруссю та Україною, дивує і викликає обурення.

В цій ситуації оргкомітет з прикрістю змушений заявити, що 21-22 серпня фестиваль "Be Free" не відбудеться. Залежно від того, чи вдасться забезпечити інше місце та належний високий рівень його проведення, фестиваль буде відкладений або перенесений на літо 2011 року.

English version

Ukrainian authorities hamper "Be Free" rock festival
Collapse )
be free

Be Free - 2010!!!

Арганізатары фестывалю “Be Free” - BMA Group, Еўрарадыё і "Студфармат" -  на перамовах з уладамі Чарнігава вызначыліся з датамі правядзення чарговага фэсту - ён адбудзецца ў перыяд з 21 па 23 жніўня 2010 г, з якіх два дні запланавана на канцэртную праграму. Свой удзел у фэсце ўжо падцвердзілі IQ-48, Крама i Neuro Dubel.  

Распавядае адзін з арганізатараў Віталь Супрановіч: “У сувязі з тым, што горад застаўся той самы, што і быў летась, мы вырашылі не паўтараць удзельнікаў. Не запрашаць тых, хто быў на фестывалі ў мінулым годзе. Так атрымалася, што летась у нас не выступалі “Крама”, “Нейра Дзюбель” і IQ-48. Таму мы вырашылі ўзяць у першую чаргу гэтыя гурты". Вядуцца перамовы і з іншымі беларускімі і ўкраінскімі гуртамі. Падрабязнасці - у хуткім часе на афіцыйным сайце фэсту.

PS Канцэртная праграма запланаваная на 21 і 22 жніўня, а 23га будзе дзеньад'ездуі магчымасць для публікі застацца крыху долей на культурную праграму. :)

be free

Трэці Be Free сабраў дзесяткі тысяч гледачоў

Трэці Be Free сабраў 20 тысяч беларусаў і украінцаў

Сёлета міжнародны музычны фестываль Be Free («Будзь свабодным!») даў магчымасць адчуць сябе вольнымі каля 20 000 аматараў року. Па звестках міліцыі і назіральнікаў менавіта столькі людзей наведала фэст за 2 дні.

Беларусаў не спынілі нават чэргі ў 2-3 кіламетры на ўкраінскай мяжы. Пляцоўкай трэцяга фестывалю пасля Луцка і Львова стаў Чарнігаў. На працягу двух дзён (22-23 жніўня) госці Be Free пачулі болей за 20 гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы, Францыі – у тым ліку ULIS, Pomidor/OFF, LitvinTroll, Zero-85, Partyzone, Znich, B:N:, Vladivostok. Найбольшую колькасць людзей сабралi хэдлайнеры фэсту: беларускі гурт «Ляпис Трубецкой» і ўкраінскія «Воплі Відоплясова».

Арганізатарамі мерапрыемства традыцыйна выступілі “Беларуская музычная альтэрнатыва”, ініцыятыва “Студфармат” і “Еўрапейскае радыё для Беларусі”. Партнёрамі Be Free сталі беларуская грамадская кампанія “Будзьма” ды ўкраінскія Чарнігаўскі рок-клуб і Чарнігаўскі грамадскі камітэт абароны правоў чалавека. Патранат фэсту ажыццяўляла мэрыя гораду Чарнігава.

Україна застаецца месцам правядзення фестывалю ўжо трэці год запар. У роднай Беларусі, на жаль, арганізацыя опэн-эйра такога маштабу да гэтай пары патрабуе значна большай колькасці афіцыйных узгадненняў і матэрыяльных унёскаў, чым у суседняй дзяржаве. Аднак, у выніку такой акалічнасці, Be Free – гэта не толькі добрая музыка бескаштоўна, але і месца знаёмства для моладзі з розных краінаў, магчымасць даведацца болей пра гісторыю, культуру і сучаснасць гарадоў і мястэчак з-за блізкай мяжы.

Разам з музычнай часткай, сёлетні фестываль стаў пляцоўкай для маладзёвых адукацыйных і творчых акцый па правах чалавека, якія ладзілі Чарнігаўскі грамадскі камітэт абароны правоў чалавека, Беларускі Хельсінкскі камітэт, арганізацыя “Прававая ініцыятыва”,, нямецкая суполка “Культурактыў” з Дрэздэну, а таксама Беларуская арганізацыя працоўных жанчын. Можна было як павучыцца адстойваць свае правы, так і з дапамогай аркуша і каляровых фламастараў выявіць сваё бачанне прававой сітуацыі ў свеце. Сапраўдны ажыятаж выклікалі часовыя «татушкі» праваабарончай і фестывальнай тэматыкі, што наносілі ўсім ахвотнікам.

Віктар Тарасаў, Чарнігаўскі грамадскі камітэт абароны правоў чалавека:

– У межах дзейнасці нашай арганізацыі, у Чарнігаве ўжо не раз праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы і акцыі для прадстаўнікоў грамадства і актывістаў з Беларусі. Таму наш удзел у фестывалі Be Free стаўся лагічным. Падчас фестывалю мы разам з беларускімі грамадскімі арганізацыямі “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і “Прававая ініцыятыва” зладзілі трэнінгі, ролевыя гульні, выставы карыкатур, паказ відэаролікаў, конкурс малюнкаў, распаўсюд інфармацыйных буклетаў ды г.д. на тэму абароны правоў чалавека ў Беларусі і ва Украіне. Нашыя мерапрыемствы былі цікавымі не толькі для актывістаў грамадскіх арганізацый, але і для простых удзельнікаў фестывалю. Верагодна, што на будучым Be Free фармат акцый па праваабарончай тэматыцы будзе змяняцца і развівацца. Мы, як партнёры, гатовы прыняць у гэтым самы актыўны ўдзел.

Арганізатары Be Free намагаюцца стварыць як мага больш камфортныя умовы пражывання для гасцей фестывалю. Сёлета намётавае мястэчка з асвятленнем для публікі стала паблізу ад сцэны, кропкі харчавання былі размешчаныя па перыметру танцпляцоўкі. Апошнія, дарэчы, працавалі і за беларускія грошы. Сам фестываль размясціўся за 50 крокаў ад Дзісны, таму многія рызыкнулі апошні раз за гэтае лета акунуцца. На дзіва сонечнае надвор’е таму толькі спрыяла.

Музыкі на Be Free выклаліся на поўніцу. Прыемна здзівіў беларускіх аматараў року Алег Скрыпка, лідэр гурта “Воплі Відоплясова”, які спрабаваў размаўляць з публікай па-беларуску, а напрыканцы выступу ўзняў нацыянальныя сцягі Украіны і Беларусі. Некаторыя гурты прыехалі на Be Free, адмяніўшы свае выступы на беларускіх канцэртах, што прыпалі на той жа час. Гэта значыць, што Be Free становіцца ўсё больш важкай падзеяй у музычнай сферы. Вось што кажуць пра фестываль самі музыкі.

Сяргей Міхалок, гурт “Ляпіс Трубяцкой”:

– Я чакаў, што на фестывалі будзе болей украінцаў. Аднак людзі паленавался прыехаць з Кіева, з іншых гарадоў. Верагодна, справа ў тым, што украінскай публіка прызвычаілася да мноства фестываляў з гучнымі лозунгамі. Для таго каб прыцягнуць яе ўвагу, патрэбна шырокая рэкламная кампанія. У той жа час, людзей з Беларусі было вельмі шмат, нават калі параўноўваць з Be2gether, які мае ў наяўнасці куды большы бюджэт і забаўляльную праграму. Магчыма, гэта выклікана тым, што на Be Free гралі некаторыя беларускія гурты, якія рэдка можна пачуць у Беларусі. Іх выступ прывабіў фанатаў. Нягледзячы на невялікую колькасць аховы, на Be Free не было канфліктаў сярод публікі. Увогуле, на фестывалі было на дзіва мала гопнікаў, хоць уваход быў бескаштоўным. Выступаць на Be Free нам спадабалася. Таму, калі ў наступным годзе запросяць яшчэ раз – абавязкова прыедзем!

Вячаслаў Корань, гурт Ulis, адзін з арганізатараў фестывалю:

– Як выступоўца і арганізатар магу зазначыць – сёлетні фэст прайшоў лепей за папярэдні. Большым стала намётавае мястэчка, лепшымі сцэна і апарат, павялічылася каманда людзей, што дапамагалі з фестывалем. Дый атмасфера была адпаведнай вольнаму фестывалю. Цяпер надыйшоў час падлічыць усе “плюсы” і “мінусы” мерапрыемства і спланаваць, што будзе далей. Спадзяюся, аднак, што і будучы фестываль таксама пройдзе ў Чарнігаве.

– Нарэшце мы знайшлі тую пляцоўку, якая спалучыла ў сабе добрую сцэну і намётавае мястэчка паблізу, была ў межах горада, але адначасова знаходзілася ў маляўнічым кутку прыроды. Сёлета па атмасферы Be Free ўрэшце стаўся сапраўдным опэн-эйрам, – распавядае пра фестываль Аляксей Лукашэвіч са “Студфармату”. – У будучым хочацца перавесці адукацыйную праграму фестывалю ў форму летняй школы па правах чалавека, якая прайшла б да пачатку фестывалю, у больш спакойнай атмасферы. Опэн-эйр, такім чынам, стане своеасаблівым вынікам школы.

Не абыйшлося і без смешнага. Як распавёў Аляксей, на трэйцім Be Free да традыцыйных інтэрпрэтацый назвы фестывалю як “Быць свабодным”, “Пчолкі на волі” і “Бульба-фры” дадалося яшчэ Beer Free – “Піва на халяву”. Трапіўшы за сцэну, можна было бескаштоўна выпіць піва разам з музыкамі.

Марыя Садоўская з аргкамітэту Be Free адзначае большую ўвагу ўкраінскай прэсы да сёлятнега фестывалю і большую актыўнасць добраахвотнікаў – валанцёраў.
- Мы адчулі, што нас яшчэ не вельмі ведаюць ва Ўкраіне, але вельмі жадаюць даведацца болей. На фэсце былі акрэдытаваныя дзесяткі журналістаў, якія не стрымліваліся задаваць самыя разнастайныя пытанні пра гісторыю і сучаснасць фестывалю. Цікавасць да фэсту з боку публікі таксама ўзрасла – і не толькі як пасіўных гледачоў канцэртаў, але і як удзельнікаў яго стварэння. Каманда валанцёраў Be Free дапамагла нам у самых розных момантах фэсту, ад рэгістрацыі жыхароў намётавага мястэчка да рассялення музыкаў і развешвання ўказальнікаў дарогі да зусім новай для Чарнігава і беларусаў пляцоўкі.

– Спрэчкі пра мэтазгоднасць фэсту ідуць на працягу ўсіх трох гадоў, як ён ладзіцца, – кажа Віталь Супрановіч, прадстаўнік “БМА”. – Аднак опэн-эйр прайшоў трэці раз, і беларусаў прыязджае з кожным годам усё больш і больш. А гэта значыць, што Be Free будзе жыць. Бо арганізатары – беларусы, і фэст мы робім для беларусаў, у першую чаргу.

Арганізатары выказваюць асаблівую ўдзячнасць за падтрымку мэрыі Чарнігава, у тым ліку намесніцы мэра гораду Аксане Тунік-Фрыз.

P.S. Многім не хапала кашулек з лагатыпам фэсту. У сувязі з гэтым будзе замоўлены дадатковы наклад. Дасылайце замовы на fest.svabody@gmail.com

Дар’я ГАРОШКА
be free

Будуецца сцэна фэсту, пляцоўка чакае на публіку!

Чарнігаў, 20.08.2008, 20.00. Пляцоўка Фэсту Be Free-2009. У намётавым мястэчку жывуць першыя чатыры чалавекі - валанцёры Be Free. Чакаем на жыхароў намётавага мястэчка ад пятніцы вечару, калі на гэтым пакуль яшчэ пустым полі з'явяцца прыбіральні, пункты гандлю, а сцэна "апранецца" ў гукавую апаратуру.

Праезд да пляцоўкі фэсту ад чыгуначнага вакзалу: тралейбус 1, аўтобус 38 да прыпынку "Палітэхнічны ўніверсітэт". Кошт праезду 1 грыўна. Ад прыстанку ісці да гатэлю "Брянск", каля якога ідзе дарога на пляцоўку фэсту.


scena1

scena2
be free

Be Free: практычныя моманты, новая інфармацыя

Найпрасцей патрапіць на пляцоўку фэсту будзе наступным чынам: даехаць (дайсці) да гатэлю "Брянск" - вул. Шаўчэнкі, 103. Ля гатэлю будуць указальнікі шляху да пляцоўкі, а побач з гатэлем платная паркоўка для машын (10 грыўнаў за дзень за легкавую або каля 1 еўра). Шлях ад гатэля да Be Free павольным ходам - ад 10 да 15 хвілін пешшу. Намётавае мястэчка працуе ад другой паловы дня пятніцы 21.08 да раніцы 24.08.

Увага! Для тых, хто жадае больш даведацца пра Чарнігаў, у панядзелак 24.08 у першай палове дня магчымая арганізацыя аўтобуснай экскурсіі з экскурсаводам. Падрабязнасці пра экскурсію - у інфармацыйным пункце фестывалю.

Плата з чалавека за месца ў намётавым гарадку - 30 грыўнаў. Грошы прымаюцца толькі ў грыўнах. Мястэчка зарганізаванае на той жа пляцоўцы, што і сцэна, і будзе асобна агароджвацца і ахоўвацца. Арганізатары будуць рэгістраваць жыхароў мястэчка і выдываць апазнавальныя знакі, па якім можна будзе прайсці на тэрыторыю мястэчка. У кошт уваходзіць ахова мястэчка, умывальнікі, туалеты, гарачая вада.

Для жыхароў намётавага мястэчка клуб "Светофор" дае зніжку ў 10% на боўлінг і інш паслугі клуба і 50% на дыскатэку. Зніжка будзе прадастаўляцца па апазнавальных знаках. Але не забудзьце нагадаць!


Для тых, хто хацеў бы ночыць не на прыродзе, ёсць нумары ў гатэлі "Брянск" - з сантэхнікай на калідоры і сярэдняй цаной на асобу 5 еўра за ноч. ЗАСТАЛОСЯ ТОЛЬКІ ПЯЦЬ МЕСЦАЎ - КАЛІ ЛАСКА, ПІШЫЦЕ НА МЭЙЛ АРГАНІЗАТАРАМ fest.svabody@gmail.com калі жадаеце засяліцца. 

Побач з гатэлем "Брянск" ёсць гатэлі "Профсоюзный" і "Придеснянский". Зняць кватэру на суткі у Чарнігаве - сярэдні кошт - 120-150 грн.

be free

Be Free for Free: адкажы на пытанні віктарыны і атрымай бясплатную паездку на фэст

Хочаш атрымаць пуцёўку на Be Free? Толькі ад 14 да 17 жніўня на старонцы euroradio.fm - адмысловая віктарына ад кампаніі "Будзьма беларусамі!" і Еўрарадыё.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто любіць конкурсы і віктарыны!

Скарыстайцеся ўнікальнай магчымасцю патрапіць на фэст Be Free 22-23 жніўня ў Чарнігаў бясплатна! У розыгрышы 5 пакетаў "Be Free for Free": бясплатны даезд і бясплатнае пражыванне ў намётавым гарадку (увага – намёт і спальнік вашыя!), а таксама адмысловыя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Пераможцамі стануць 5 чалавек, якія адкажуць правільна на ўсе пытанні віктарыны. Віктарына будзе дзейнічаць на старонцы http://euroradio.fm ад 9.00 14 жніўня да 14.00 17 жніўня. Шчаслівых пераможцаў абярэ лёсаванне а 15-й гадзіне 17 жніўня.


Пытанні віктарыны і падрабязнасці - на старонцы радыё! 
be free

Апытанка ад партнёраў Be Free!

Poll #1443001 Што вы хочаце ведаць пра правы чалавека?

Калі б на "Be Free" Вы маглі даведацца аб правах чалавека больш, то, у першую чаргу, Вы б жадалі ведаць...

пра права на свабоду мірных сходаў і асацыяцый
0(0.0%)
пра правы студэнтаў
2(33.3%)
пра правы працоўных
0(0.0%)
пра права на справядлівы судовы разгляд
0(0.0%)
пра альтэрнатыўную службу у войску
1(16.7%)
пра арганізацыі, якія могуць дапамагчы ў абароне правоў чалавека
3(50.0%)
нешта іншае (пакідайце тэму ў каментары)
0(0.0%)
be free

Увага: больш дакладная праграма фэсту!

Дзень 1, 22 жніўня, субота

13.45 - Урачыстае адкрыццё
14.00 - Небо для Себе (Чарнігаў) - спецыяльна запрошаны госць
14.30 - Pipl Plant (Чарнігаў)
15.00 Re1ikt (Гомель)
15.35 B:N: (Бяроза)
16.15 Zatoczka (Магілёў)
16.55 Partyzone (Мінск)
17.40 Scrudg (Чарнігаў)
18.10 Pomidor/OFF (Мінск)
18.55 ZNICH (Мінск)
19.40 - Vladivostok (Францыя)
Не пазней за 21.00 - Ляпис Трубецкой (Мінск)


Дзень 2, 23 жніўня

14.00 - Урачыстае адкрыццё Дня 2.
14.15 - Лена Іванова (Чарнігаў) - спецыяльна запрошаны госць
14.45 - Glofira (Гомель)
15.20 - Hair Peace Salon (Мінск)
15.55 - Tarpach (Мінск)
16.40 - Назад Шляху Немає (Кіеў)
17.10 - LitvinTroll (Мінск)
17.55 Imprudence (Мінск)
18.40  Zero-85 (Польшча)
19.40 ULIS (Мінск)
не пазней за 21.00 - Воплі Відоплясова (Кіеў)
be free

Што беларусу пабачыць у Чарнігаве?

Спадар ahromenka  на просьбу арганізатараў Be Free склаў Кароткі даведнік па Чарнігаве для беларусаў. За што мы яму вельмі дзякуем, а тым, хто хоча даведацца, якія ў Чарнігаве ёсць цікавыя месцы, якія можна было б наведаць у вольны ад фэсту час, раім пачытаць гэты даведнік на старонцы нашага фэсту.